Вершы пра маці, матулю на беларускай мове
Толькі калі жанчына становіцца матуляй, адчувае яна невыразную словамі сілу мацярынскай любві. Мяне ўжо напаткала гэтае шчасце, і я навучылася не толькі любіць да самааддачы, але і з павагай адносіцца да дзіцячых пачуццяў. Навука гэтая выражаецца ў мяне ў жыцці кожны дзень, а ў літаратуры я выразіла сваю мацярынскую пазіцыю ў вершах пра маці. Пра тую маці, якая адказвае сабе нават у самых неабходных рэчах, каб абараніць і забяспечыць пакой свайго дзіцяці. Пра тую маці, якая ўмее правільна павесці сябе ў розных абставінах, правільна размаўляць і паводзіць сябе так, каб нізавошта не пакрыўдзіць пачуцці свайго маленькага анёлачка…
Спадзяюся, што мае вершы пра матулю на беларускай мове знайдуць водгук у вашай душы, а магчыма, кагосьці і навучаць мацярынскай мудрасці.
Чаму не спіць матуля?
Сон пакоем авалодаў,
Сеў на вейкі да дзіцяці,
Тое спіць ужо з асалодай,
Але не спіць чамусьці маці…
І чаму не спіць матуля,
Калі дзень прыйшоў да скону?
Маці сон дзіця вартуе!
Не стрывожыць сон нікому!
Хай не цэліцца камарык —
Да дзіця не даляціць!
Хай не свецяць зоры ў тварык —
Маці ўсюль абараніць!
Раптам коўдрачка саб’ецца
І адкрые голы ногі…
Матчына адчуе сэрца —
Загучыць у душы трывога.
Вось чаму не спіцца маці:
Тая «квохча» над дзіцяці.
Дарэчы, хачу заўважыць, што вершы пра матулю я пішу з самога жыцця, і тое, што тут апісана, было на самой справе паміж мною і маёй дачкой Уллянай. Але наступны верш напісаны пра матулю і хлопчыка. Чаму? Таму, што мае узаемаадносіны з дачкой — толькі прататып, але не адна я так жыву са сваім анёлачкам. (Гэтым тлумачэннем я яшчэ спадзяваюся пазбегчы пытанняў, адкуль у мяне сынок )
Малюнак
Пэцкае нешта, лапоча,
Фарбы на аркуш кідае…
Што намаляваць ён хоча?
Што на паперы стварае?
Алоўкам у цэнтры накрэмзаў,
Фарбай намеціў плямы…
— Што гэта? Галінкі бэзу?
— Не! Я малюю маму!
Прайшоў нейкі час цішыні.
Маці абед згатавала.
Кажа сынку: — Адпачні!
А хлапцу да ўсяго справы мала.
Ён натхненна малюе!
У фарбах не ведае меры:
Адну кідае, другую…
Жыццё даруе паперы!
На час ён увогуль забыўся.
І вось. Апошні штрых —
Малюнак увесь расквяціўся!
Да маці бяжыць малы.
— Матуля, глядзі хутчэй!
Гэта — табе падарунак!
Маці не зводзіць вачэй —
Не пазнае малюнак.
Але сыну таго не скажа.
Падарунак с павагай узяла.
Хай сынок ўто заўгодна «намажа» —
Лепш малюнка на свеце няма!
Вось такія вершы на беларускай мове пра матулю выраслі з маёй душы і майго мацярынскага жыцця. Працавала я над імі старанна, адпрацоўвала кожнае слова. На вялікі жаль, родная мова даецца мне не так проста, як мова руская, і праца над беларускімі вершамі ідзе марудна. Але я захапляюся сваёй мовай, яе мілагучнасцю і тонкай прыгажосцю, і таму ніякія цяжкасці не спыняць мяне ў гэтай працы. Вялікую падзяку хачу выразіць я сваім выкладчыкам А.С. Васілеўскай і В.Г. Качан (БДПУ) за дапамогу ў працы над маімі беларускамоўнымі вершамі пра маці.
Чтобы быть в курсе всех новых событий на блоге Полосатая Жизнь, оформите подписку здесь! Я Вам всегда рада!!
А чтобы сделать мне приятное, пробежитесь по кнопочкам соцсетей
Крывавы час, адкінь свой грозны меч, Прыслухайся да сцішанага слова. З кароткіх, як само жыццё, сустрэч Саткана іх нявечная размова.
Рэк блакiтныя сцяжынкi, Маем кожны год «Дажынкi». А буслы жывуць на хатах, Вучаць лётаць буслянатаў.
Дзянькі бягуць – збіраюцца навіны. Маюе май, цюльпаны зацвілі. Даруй нам, мама, і дачцэ і сыну, Калі не так што, можа…Не змаглі…”
Слова о любви к матери красиво звучат на любом языке. Мама — самое дорогое, что у нас есть в жизни. Спасибо, за добрую подборку на белорусском.